unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пацавічы, аграгарадок (Мастоўскі раён)

    Паселішча заснавана каля 15 ст. З 1795 г. у Расійскай імперыі. У 1796 г. вядома як вёска Пацовічы ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. У 19 – пач. 20 ст. – у Пескаўскай воласці Ваўкавыскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства, з 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Самуйлавіцкім сельсавеце Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1961 г. цэнтр Пацавіцкага сельсавета, з 1962 г. у Ваўкавыскім, з 1965 г. у Мастоўскім раёнах. З 2011 г. – аграгарадок. З 2013 г. – у Пескаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Пескаўскім сельсавеце Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі, каля р. Зальвянка.

        Варыянтная форма назвы
    Пацовічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Пацевичи, агрогородок (Мостовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 18.06.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере