unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крэве, Вінцас (пісьменнік ; 1882—1954)

    Літоўскі паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Фалькларыст, родапачынальнік літаратурнага фалькларызму ў літоўскай літаратуры. У 1904–1908 гг. вучыўся ў Львоўскім і Кіеўскім універсітэтах. З 1909 г. – у Баку, выкладаў рускую мову і літаратуру ў гімназіі. У 1920 г. вярнуўся ў Літву. У 1922–1940 гг. – прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. У 1940 г. – намеснік прэм'ер-міністра, міністр замежных спраў Народнага ўрада Літвы. У 1941 г. – прэзідэнт Акадэміі навук Літоўскай ССР. У 1944 г. эмігрыраваў у Аўстрыю, з 1947 г. – у ЗША, выкладаў славістыку, літоўскую мову і літаратуру ў Пенсільванскім універсітэце.
    Друкаваўся з 1909 г. Іншыя псеўданімы: B.S. ir M.K.; Baltaūsis, Vincas; Dzūkas, B.; Kemša, M.; Kemšis, M. (Кемшис, М.); Kemšius, M.; Kindaras, J.; M. K.; Meteoras; Puodžius, J.; V. K.; V. Kr.; Vaideliotas; Wajdelota.
    Літаратурны псеўданім Вінцаса Міцкявічуса.

        Варыянтная форма імя
    Креве, Винцас (писатель ; 1882—1954) (руская мова)
    Креве-Мицкявичюс, Винцас (1882—1954) (руская мова)
    Крэве-Міцкявічус, Вінцас (1882—1954)
    Мицкявичюс, Винцас (1882—1954) (сапраўднае імя, руская мова)
    Міцкявічус, Вінцас (1882—1954) (сапраўднае імя)

        Гл. таксама
    Kreve, Vincas (пісьменнік ; 1882—1954) (літоўская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 15. — Москва, 2010.
    Краткая литературная энциклопедия. [В 9 т. Т.] 3. — Москва, 1966.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 12.06.2018.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса. Дата звароту: 12.06.2018.
    Cайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 12.06.2018.
    Сайт "Vikipedija". Дата звароту: 12.06.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 12.06.2018.
    Сайт "Люди". Дата звароту: 12.06.2018.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 12.06.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере