unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Фашчаўка, аграгарадок (Шклоўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца (Хвашчаўка, Блеўкі) у пісьмовых крыніцах у пачатку 17 ст. У 1612 г. у ВКЛ з'яўлялася фундушам караля Сігізмунда III Вазы. У 1660-я гг. князь Чартарыйскі заснаваў тут місію езуітаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1785 г. – цэнтр маёнтка Магілёўскага намесніцтва. Ва ўладанні езуітаў была да пачатку 1920-х гг., потым стала дзяржаўным уладаннем, здавалася ў арэнду. У 1848 г. – сяло Хвашчаўка ў Магілёўскім павеце. У 1907 г. сяло ўваходзіла ў Нічыпаравіцкую воласць Горацкага павета Магілёўскай губерні. Са жніўня 1924 г. вёска – цэнтр сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26.07. 1930 г.). З лютага 1938 г. – у Магілёўскай вобласці. З верасня 2012 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Фашчаўскага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Блеўкі, вёска (папярэдні загаловак)
    Хвашчаўка, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Фащевка, агрогородок (Шкловский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 7. Магілёўская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2009.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 05.06.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере