unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Карзуны, вёска (Чэрвеньскі раён)

    Вёска вядома з 18 ст. У 1714 г. – уладанне К. Завішы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. – у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уладанне суддзі С. Манюшкі. У сярэдзіне 19 ст. – у складзе маёнтка Смілавічы. Паводле перапісу 1897 г. – у Смілавіцкай воласці. З 1919 г. – у БССР. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Карзуноўскага сельсавета Смілавіцкага раёна Мінскай акругі (да 26.07.1930 г.), з ліпеня 1931 г. – у Пухавіцкім, з сакавіка 1935 г. – у Рудзенскім раёнах, з лютага 1938 г. – у Мінскай вобласці. З ліпеня 1954 г. у Смілавіцкім сельсавеце, са студзеня 1960 г. – у Чэрвеньскім раёне.
    Знаходзіцца ў Смілавіцкім сельсавеце Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, на р. Волма.

        Гл. таксама
    Корзуны, деревня (Червенский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Данные по состоянию на 25.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере