unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гістарычны атлас Беларусі

    Картаграфічнае выданне (зборнік тэматычных гістарычных карт), першы том якога выйшаў у 2008 г. у Варшаве. Навуковая праца па гістарычнай геаграфіі незалежнага аўтарскага калектыва пад кіраўніцтвам Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава вялася паміж 1995–2003 гг.
    У атласе прадстаўлены карты ранніх дзяржаўных утварэнняў на ўсходнеславянскіх землях, карты па гісторыі асветы (уключаючы адукацыйныя ўстановы), гісторыі культурных кантактаў, карты па рэлігійнай гісторыі і асобных канфесіях, манаскіх ордэнах і інш. Праз картаграфічны матэрыял паказаны гістарычныя з’явы і падзеі на землях Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці.

        Крыніцы iнфармацыі
    Гістарычны атлас Беларусі [Карты]. Т. 1 : Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. / галоўныя рэдактары: П. Казанецкі, В. Мікалаевіч ; галоўны навуковы рэдактар, аўтар уступа, с. 6―28, М. Спірыдонаў ; распрацоўшчыкі спецыяльнага зместу карты: В. Абухоўскі [і інш.]. ― Варшава ; Мінск, 2008.
    Гістарычныя атласы і стан развіцця сучаснай гістарычнай геаграфіі ў Беларусі / Віктар Цемушаў // Гістарычна-археалагічны зборнік. ― 2010. — Вып. 25. ― С. 200―203.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере