unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ясная Гара, кляштар, комплекс будынкаў (Чанстахова, горад; Польшча)

    Каталіцкі кляштар належыць манаскаму ордэну паўлінаў. Заснаваны ў 1382 г. польскім князем Уладзіславам Апольскім. У кляштары захоўваецца абраз Чанстахоўскай Божай Маці, які католікі лічаць найвялікшай рэліквіяй. Кляштар мае чатырохвугольную форму, па вуглах размяшчаюцца бастыёны стрэлападобнай формы. 106-метровая званіца была пабудавана ў 1714 г. у барочным стылі. У 1906 г. рэканструявана і надбудавана. Абраз знаходзіцца ў капліцы Дзевы Марыі, якая існавала яшчэ да пачатку 17 ст., у 1644 г. перабудавана. Сабор Святога Крыжа і Раства Багародзіцы, што далучаецца да капліцы, самае старое збудаванне кляштара (15 ст.) Паміж саборам і капліцай Дзевы Марыі знаходзіцца рызніца. У комплекс кляштарных будынкаў таксама ўваходзяць жылыя памяшканні манахаў, бібліятэка, рыцарскі зал, арсенал, музей 600-годдзя кляштара, каралеўскія пакоі, перагаворны зал і інш.
    Размешчаны на ўзгорку вышынёй 293 м.

        Варыянтная форма назвы
    Jasna Góra, кляштар, комплекс будынкаў (Чанстахова, горад; Польшча) (польская мова)
    Sanktuarium Najświętszej Maryi Panny Jasnogórskie, комплекс будынкаў (Чанстахова, горад; Польшча) (польская мова)
    Санктуарый Прасвятой Дзевы Марыі Яснагорскай, комплекс будынкаў (Чанстахова, горад; Польшча)
    Ясна Гура, кляштар, комплекс будынкаў (Чанстахова, горад; Польшча)
    Яснагорскі кляштар, комплекс будынкаў (Чанстахова, горад; Польшча)

        Гл. таксама
    Ясная Гора, монастырь, комплекс зданий (Ченстохова, город; Польша) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 12.05.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере