unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Цэсіскі замак (Латвія)

    Помнік сярэдневяковай архітэктуры. Вядомы як Вендэнскі замак. Пабудаваны мечаносцамі ў 1209 г. Пасля скасавання Ордэна мечаносцаў (1237 г.) быў рэзідэнцыяй магістраў Лівонскага ордэна. У 17 ст. замкам валодалі шведы, у пачатку 18 ст. – Расія, але ў 1748 г. згарэў і быў надоўга закінуты. Замак некалькі разоў рэстаўрыравалі: у 1912–1914 гг., 1937 г., 1952–1962 гг. і пасля аб'яўлення незалежнасці Латвіі. Ад першапачатковага выгляду замка захаваліся рэшткі аднанефнай капэлы ва ўсходняй частцы замка і фрагменты архітэктурных дэталей з белага каменю познараманскага тыпу.
    Замак знаходзіцца ў г. Цэсіс, на высокім беразе ракі Гаўя.

        Варыянтная форма назвы
    Cēsu pils (латышская мова)
    Ordensburg Wenden (нямецкая мова)
    Вендэнскі замак (Латвія) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Цесисский замок (Латвия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Цесис / Д. В. Заяц // Новая Российская энциклопедия. Т. 17(2). — Москва, 2017. — С. 487.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 04.04.2018.
    Сайт "Средневековые замки Латвии". Дата звароту: 04. 04. 2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере