unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чалоўская, Людміла Іванаўна (Вялікая Айчынная вайна ; 1924—1943)

    Месца нараджэння: г. Магілёў. Удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Падпольшчыца, сувязная партызанскай брыгады "Дзядзкі Колі" (камандзір П. Р. Лапацін), якая дзейнічала ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. З ліпеня 1943 г. – у партызанскай спецыяльнай групе Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі СССР “Артур". У кастрычніку 1943 г. трапіла ў палон да фашыстаў, пасля катаванняў расстраляна. Пасмяротна ўзнагароджана 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені. У г. Барысаве пастаўлены помнік партызанке і ў яе гонар названа вуліца.

        Варыянтная форма імя
    Чаловская, Людмила Ивановна (Великая Отечественная война ; 1924—1943) (руская мова)
    Чалоўская, Люся (1924—1943)

        Крыніцы iнфармацыі
    У 2008 годзе спаўняецца 65 год, як загінула Людміла Іванаўна Чалоўская [Выяўленчы матэрыял] : (25.IX.1924–6.XI.1943 гг.) : [буклет / аўтар тэксту] Ж. В. Гілевіч ; [верш] М. Мятліцкі ; Барысаўскі турысцкі клуб. — Барысаў, 2008. — 1 л. (складз. утрая : тэкст) : каляр. афсет.
    Их именами названы... : энциклопедический справочник. — Минск, 1987. (Форма імя на рускай мове: Чаловская Людмила Ивановна.)
    Сайт Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. Дата звароту: 28.03.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере