unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Галецкі, Оскар (гісторык ; 1891—1973)

    Польскі гісторык, педагог, грамадскі дзеяч і каталіцкі актывіст. Член Польскай акадэміі навук у Кракаве (з 1936), доктар навук (1916), прафесар звычайны (1919). У 1918–1939 гг. – прафесар кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта; дэкан яго філасофскага (1920–1921) і гуманітарнага (1930–1931) факультэтаў. З 1939 г. – у Швейцарыі, пасля ў Парыжы, дзе арганізаваў Польскі інстытут; з 1940 г. – у ЗША. У 1942–1962 гг. – заснавальнік і кіраўнік Польскага інстытута навукі і мастацтваў імя Ю. Пілсудскага ў Нью-Ёрку. У 1944–1961 гг. узначальваў кафедру гісторыі Усходняй Еўропы ва ўніверсітэце ў Фордхаме, выкладаў таксама ва ўніверсітэтах Нью-Ёрка, Манрэаля, Лос-Анджэлеса, Берклі, Рыма.
    Даследаваў гісторыю і культуру Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага 14–16 стст., развіццё шляхецкага стану і парламентарызму ВКЛ, Фларэнційскую і Берасцейскую царкоўныя уніі. Аўтар прац пра Візантыйскую імперыю і яе ўплыў на Усходнюю Еўропу і інш.

        Варыянтная форма імя
    Халецкі, Оскар (1891—1973)

        Гл. таксама
    Halecki, Oskar (гісторык ; 1891—1973) (польская мова)
    Халецкий, Оскар (историк ; 1891—1973) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)». Дата звароту: 22.03.2018.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 22.03.2018.
    Сайт "Электронная бібліятэка "Вялікае Княства Літоўскае". Дата звароту: 22.03.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере