unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кішкі (род)

    Магнацкі род герба "Дамброва" ("Дуброва"; "Dąbrowa") у Вялікім Княстве Літоўскім. Заснавальнік роду падляшскі шляхціч Пашка (Павел) Струміла (15 ст.). Яго сын Юшка (Ежы) Струміла ( –1485) атрымаў для бацькі ад вялікага князя літоўскага Вітаўта г. Цеханавец на Падляшшы. Цеханавец у спадчыну атрымалі яго браты: Мацей, які стаў родапачынальнікам Цеханавецкіх і Пётр, які, відаць, насіў мянушку Кішка, і стаў родапачынальнікам роду Кішкі. У сярэдзіне 17 ст. род скончыўся, калі памёр апошні мужчынскі прадстаўнік роду Януш Кішка ў 1654 г. Большая частка багацця загаслага роду перайшла да пародненых з ім Радзівілаў.

        Варыянтная форма радавога імя
    Kiszka (род) (польская мова)
    Kiszkowie (род) (польская мова)
    Кишки (род) (руская мова)
    Кішкі-Цеханавецкія (род)
    Кішкі-Цеханоўскія (род)
    Цеханавецкія (род)
    Цеханоўскія (род)

        Гл. таксама
    Кішка, Альжбета (1585—пасля 1632)
    Кішка, Леў (рэлігійны дзеяч ; 1668—1728)
    Кішка, Ян Станіслававіч (дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ ; каля 1540—1592)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Siedziby Kiszków i Radziwiłłów na Bialorusi w XVI―XVII wieku : opisy z zasobu Archiwum Głównego Akt Dawnych / opracował Jarosław Zawadski. ― Warszawa, 2002.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы. Дата звароту: 25.01.2018.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 25.01.2018.
    Сайт "Wikipedia"; Дата звароту: 25.01.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере