unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Белая Сарока, вёска (Нараўлянскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1516 г. цэнтр Беласароцкай воласці Кіеўскага павета. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. сяло ў Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы вёска пераселена ў 1986 г. у чыстыя месцы, пераважна ў в. Бабоўка Жлобінскага раёна.
    Знаходзілася ў Вербавіцкім сельсавеце Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.

        Гл. таксама
    Белая Сорока, деревня (Наровлянский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 23.01.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере