СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Гарадзец, вёска (Шаркаўшчынскі раён) |
У 15–17 стст. на тэрыторыі гарадзішча знаходзілася феадальная сядзіба. У 1533 г. вёска згадваецца як цэнтр маёнтка Гарадзец. У 1567 г. у Полацкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. у Расійскай імперыі, маёнтак у Дзісенскім павеце Мінскай, з 1843 г. – Віленскай губерняў. З 01.01.1919 г. у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З верасня 1919 г. да пачатку ліпеня 1920 г. акупіравана войскамі Польшчы. З 31.07.1920 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Лужкоўскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. у Пліскім раёне Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай вобласці. З 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. З 1959 г. – у Лужкоўскім сельсавеце. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. У 1962–1966 гг. – у Мёрскім раёне, з 1966 г. – у Шаркаўшчынскім раёне. У 1969–1993 гг. вёска называлася Дзіўная.
Знаходзіцца ў Лужскоўскім сельсавеце Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Варыянтная форма назвы
Дзіўная, вёска (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Городец, деревня (Шарковщинский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 16.09.2022.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |