unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Свіяжск, сяло (Татарстан; Расія)

    Заснавана ў 1551 г. як апорная руская крэпасць Іван-горад (Ноўгарад Свіяжскі; з 1560-х гг. – Свіяж.) для захопу Казані падчас казанскіх паходаў. Павятовы (1708–1920 гг.) і правінцыйны (1719–1781 гг.) цэнтр Казанскай губерні (у 1781–1796 гг. – Казанскае намесніцтва). Цэнтр Свіяжскага кантона (1920–1927 гг.), Свіяжскага раёна (1927–1931 гг.) Татарскай АССР. З 1932 г. – сяло. Пасля будаўніцтва Куйбышаўскага вадасховішча (1955–1957 гг.) Свіяж аказаўся на востраве. У 2005 г. злучаны дамбай з мацерыком.
    Сяло размешчана на аднайменным востраве, каля ўпадзення р. Свіяга ў Волгу, на тэрыторыі Зеленадольскага раёна Татарстана. .

        Варыянтная форма назвы
    Іван-горад, крэпасць (папярэдні загаловак)
    Ноўгарад Свіяжскі, крэпасць (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Свияжск, село (Татарстан; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. Т. 29. — Москва, 2015.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 41. — Москва, 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере