unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заходне-Сібірскі край

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў РСФСР, якая была ўтворана пасля падзелу ў ліпені 1930 г. Сібірскага края на Усходне-Сібірскі (цэнтр – г. Іркуцк) і Заходне-Сібірскі (цэнтр – г. Новасібірск). У склад края ўваходзілі 105 раёнаў (у т. л. Нямецкі і Горнашорскі нацыянальныя раёны), Нарымская акруга, Айрацкая і Хакаская (з кастрычніка 1930 г.) нацыянальныя аўтаномныя вобласці. У снежні 1934 г. Тарская акруга з прылеглымі да яе 12 раёнамі Заходне-Сібірскага края перададзена да зноў створанай Омскай вобласці, а Хакаская АВ і прылеглыя да яе 10 раёнаў перададзены да зноў створанага Краснаярскага края. У верасні 1937 г. Заходне-Сібірскі край падзелены на Новасібірскую вобласць і Алтайскі край.
    Знаходзіўся на тэрыторыі Заходняй Сібіры.

        Гл. таксама
    Западно-Сибирский край (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Административно-территориальное деление // Большая Российская энциклопедия. Россия. — Москва, 2004. — С. 948—959.
    Большая Российская энциклопедия. [В 30 т.]. Т. 10. — Москва, 2008.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере