unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Страгаўскі кляштар (Прага). Бібліятэка

    Будынак бібліятэкі, які можна ўбачыць сёння – чацвёрты па ліку. Першы і другі згарэлі (1258 г., 1420 г.). Трэці пацярпеў у выніку ваенных дзеянняў – захопу Прагі шведамі – акрамя самога будынка тады пацярпеў і фонд бібліятэкі, многія кнігі былі вывезены за межы краіны (1648 г.). Чацвёрты будынак, які існуе дагэтуль, пабудаваны ў 1783 г.
    На цяперашні час у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца каля 130 000 кніг, 1 500 інкунабул, 2 500 рукапісаў, некалькі тысяч графічных лістоў, а таксама гістарычныя карты. Літаратурны ж архіў бібліятэкі змяшчае каля 3 млн. архіўных матэрыялаў і больш за 1 200 асобнікаў кніг чэшскіх пісьменнікаў (інфарм. на 2011 г.).

        Варыянты назвы
    Strahov Monastery (Прага). Library (англійская мова)
    Strahovski klášter (Прага). Knihovna (чэшская мова)
    Библиотека Страговского монастыря (Прага) (руская мова)
    Бібліятэка Страгаўскага кляштара (Прага)
    Страгаўская бібліятэка (Прага)
    Страговский монастырь (Прага). Библиотека (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Speculum mundi: collecting Activing by the Premonstratensian Monastery at Strahov. ― Olomous, 2014.
    Сайт "Bily_hermanek".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере