unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Караў, Дзмітрый Сцяпанавіч (доктар юрыдычных навук ; 1905—1978)

    Расійскі правазнавец. Доктар юрыдычных навук (1951), прафесар (1951). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі інстытут савецкага права (1931, цяпер Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт), Маскоўскі індустрыяльны педагагічны інстытут. З 1949 г. у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, загадчык кафедры крымінальнага працэсу (1953–1978), дэкан (1956–1965) юрыдычнага факультэта. Рэктар Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта прававых ведаў (1960).
    Пракурор Пракуратуры СССР. Памочнік Генеральнага пракурора СССР (1947). Памочнік Галоўнага абвінаваўцы СССР на Нюрнбергскім працэсе (1945–1946).
    Сфера навуковых інтарэсаў: крымінальнае права; міжнароднае права; удзельнічаў у стварэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Саюза ССР і крымінальна-працэсуальных кодэксаў саюзных рэспублік.
    Аўтар вучэбных дапаможнікаў па гісторыі і Асноўным законе Савецкай сацыялістычнай дзяржавы для сярэдняй школы.

        Гл. таксама
    Карев, Дмитрий Степанович (доктор юридических наук ; 1905—1978) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гісторыя СССР : вучэбны дапаможнік для 8-га класа / І. І. Мінц, Д. С. Караў. — Мінск, 1962.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове (1725–1998) Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт "Летопись Московского университета".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере