unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Карэлія

    Тэрыторыя Карэліі заселена ў 7–6-м тыс. да н. э. Гістарычна тут склаліся тры групы плямён: карэлы, вепсы і саамы (лапары). У 9 – пачатку 12 стст. тэрыторыя сучаснай Карэліі належала Кіеўскай Русі, з 12 ст. – Ноўгараду, у 1478 г. далучана да Рускай дзяржавы. У 13–17 стст. аб'ект шведскай экспансіі. У 1721 г. частка тэрыторыі (Карэльскі перашыек і Паўночнае Прыладажжа), захопленай шведамі ў пачатку 17 ст., была вернута Расіі. У 1917–1918 гг. устаноўлена савецкая ўлада. У 1920 г. утворана Карэльская працоўная камуна. З 1923 г. – Аўтаномная Карэльская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка, затым – Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, з 1940 г. – Карэла-Фінская ССР, з 1956 г. – зноў Карэльская АССР, з 1991 г. – Рэспубліка Карэлія.
    Размешчана на паўднёвым захадзе Еўрапейскай часткі Расіі.
    Пад гэтай рубрыкай збіраюцца дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю Карэліі больш чым за тры перыяды, ці храналагічны перыяд не вызначаны.

    Дакументы, прысвечаныя гісторыі Карэліі за канкрэтны перыяд, гл. пад: Карэльская працоўная камуна; Аўтаномная Карэльская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (1923–1936); Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1956—1991); Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка; Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1936—1940) Карэлія, Рэспубліка.

        Гл. таксама
    Аўтаномная Карэльская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (1923–1936)
    Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
    Карэлія, Рэспубліка
    Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1936—1940)
    Карэльская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1956—1991)
    Карэльская працоўная камуна
    Карелия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Новая Российская энциклопедия. Т. 7 (2). — Москва, 2010.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере