unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тыкоцін, горад (Польшча)

    У 14–15 стст. у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу. У 1424 або 1425 годзе Тыкоцін атрымаў Магдэбургскае права. У 1569 г. паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 г. цэнтр Тыкоцінскага староства. У 17–18 стст. горадам валодалі Чарнецкія, Браніцкія. У 1795 г. у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 г. – у Расійскай імперыі. У 1921 г. – у складзе Польскай Рэспублікі. У 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 1941–1944 гг. знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У жніўні 1945 г. улады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.
    Знаходзіцца ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства.

        Варыянтная форма назвы
    Tykocin, горад (польская мова)

        Гл. таксама
    Тыкоцин, город (Польша) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Сайт "Вікіпэдыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере