СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Страгаўская бібліятэка, будынак (Прага, горад; Чэхія) |
Гісторыя бібліятэкі Страгаўскага кляштара вядзе свой адлік з пачатку яго заснавання (сярэдзіна 12 ст.), але будынак, у якім яна размяшчаецца сёння, да 1783 г. быў збожжасховішчам, якое перабудавалі пад патрэбы бібліятэкі ў стылі ранняга класіцызму паводле праекта І. Паліярдзі. Манументальны фасад з'яўляецца выяўленнем пераходу ад барока да класіцызму. Галоўны партал з разарваным франтонам і высокім супрапортам (пано над дзвярамі), у які ўпісана авальнае акно, а таксама багатае афармленне ўсіх іншых вокнаў яшчэ нагадваюць позняе барока, усе іншыя архітэктурныя дэталі адпавядаюць ранняму класіцызму. Цэнтральную частку франтона завяршае скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае сімвалы навукі і пісьменнасці. У бібліятэцы ёсць дзве залы: філасофская і тэалагічная, а таксама кабінет кур'ёзаў – аналаг кунсткамеры. Упрыгажэннем залаў служаць столевыя фрэскі работы С. Насецкага і Ф. А. Маўльберча.
Знаходзіцца на тэрыторыі Страгаўскага кляштара ў Празе.
Варыянтная форма назвы
Strahov library, будынак (англійская мова) |
Strahovská knihovna, будынак (чэшская мова) |
Бібліятэка Страгаўскага кляштара, будынак |
Гл. таксама
Страговская библиотека, здание (Прага, город; Чехия) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Сайт"SaleTur"; "Страговская библиотека".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |