unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Страгаўская бібліятэка, будынак (Прага, горад; Чэхія)

    Гісторыя бібліятэкі Страгаўскага кляштара вядзе свой адлік з пачатку яго заснавання (сярэдзіна 12 ст.), але будынак, у якім яна размяшчаецца сёння, да 1783 г. быў збожжасховішчам, якое перабудавалі пад патрэбы бібліятэкі ў стылі ранняга класіцызму паводле праекта І. Паліярдзі. Манументальны фасад з'яўляецца выяўленнем пераходу ад барока да класіцызму. Галоўны партал з разарваным франтонам і высокім супрапортам (пано над дзвярамі), у які ўпісана авальнае акно, а таксама багатае афармленне ўсіх іншых вокнаў яшчэ нагадваюць позняе барока, усе іншыя архітэктурныя дэталі адпавядаюць ранняму класіцызму. Цэнтральную частку франтона завяршае скульптурная кампазіцыя, якая адлюстроўвае сімвалы навукі і пісьменнасці. У бібліятэцы ёсць дзве залы: філасофская і тэалагічная, а таксама кабінет кур'ёзаў – аналаг кунсткамеры. Упрыгажэннем залаў служаць столевыя фрэскі работы С. Насецкага і Ф. А. Маўльберча.
    Знаходзіцца на тэрыторыі Страгаўскага кляштара ў Празе.

        Варыянтная форма назвы
    Strahov library, будынак (англійская мова)
    Strahovská knihovna, будынак (чэшская мова)
    Бібліятэка Страгаўскага кляштара, будынак

        Гл. таксама
    Страговская библиотека, здание (Прага, город; Чехия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт"SaleTur"; "Страговская библиотека".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере