unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крымская вобласць

    З 1783 г. Крым у складзе Расійскай імперыі. У канцы студзеня 1918 г. у Крыме была ўстаноўлена савецкая ўлада, 21 сакавіка 1918 г. Крым увайшоў у склад РСФСР як Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Таўрыда. Пасля заключэння Брэсцкага міру 1918 (у красавіку 1918 г.) акупіраваны германскімі войскамі. З 15 лістапада 1918 г. па 11 красавіка 1919 г. кіраваўся Антантай. У красавіку – чэрвені 1919 г. на тэрыторыі Крыма існавала Крымская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў складзе РСФСР. З 1 ліпеня 1919 г. Крым пад кантролем Узброеных сіл Поўдня Расіі (аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне белых войск на поўдні Расіі ў 1919 –1920 гг. у ходзе Грамадзянскай вайны). 17 снежня 1920 г. вызвалены Чырвонай Арміяй. 18 кастрычніка 1921 г. з часткі Таўрычаскай губерні ўтворана Крымская Аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка з цэнтрам у г. Сімферопаль. У чэрвені 1945 г. Крымская АССР была пераўтворана ў Крымскую вобласць. У 1954–1991 гг. – у складзе УССР. Перадача Крыма са складу РСФСР у склад УССР была здзейснена на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 лютага 1954 г. і тлумачылася "агульнасцю эканомікі, тэрытарыяльнай блізкасцю і цеснымі гаспадарчымі і культурнымі сувязямі паміж Крымскай вобласцю і Украінскай ССР". З 1991 г. адноўлена Крымская АССР. У 1992 г. – перайменавана у Рэспубліку Крым, а ў 1994 г. – у Аўтаномную Рэспубліку Крым у складзе Украіны. Сталіца – Сімферопаль. 17 сакавіка 2014 г., абапіраючыся на рэзультаты рэферэндуму, Вярхоўны Савет Аўтаномнай Рэспублікі Крым абвясціў Крым незалежнай суверэннай дзяржавай – Рэспублікай Крым, у якой Севастопаль мае асобы статус. 18 сакавіка 2014 г. падпісаны дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб уваходжанні ў склад РФ Рэспублікі Крым, уключаючы горад з асобым статусам Севастопаль.
    Знаходзілася на Крымскім паўвостраве.

        Варыянтная форма назвы
    Кримська область (украінская мова)

        Гл. таксама
    Крым (беларуская мова)
    Крымская область (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 16. — Москва, 2010.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере