unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзяляцічы, вёска (Навагрудскі раён)

    Вядома з другой палавіны 14 ст. як вялікакняжацкі двор у Навагрудскай зямлі. У 1428 г. уласнасць вялікага князя Вітаўта, які перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай разам з усёй Навагрудскай зямлёй. З 17 ст. Дзяляцічы належалі Радзівілам, на карце Т. Макоўскага (1613 г.) пазначаны як мястэчка. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1796 г. у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губерняў. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. мястэчка і маёнтак у Любчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З верасня 1915 г. да снежня 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, у 1918–1920 гг. былі заняты то Чырвонай Арміяй, то польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка ў Любчанскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1939 г. у складзе БССР, статус быў паніжаны да вёскі. З 1940 г. – цэнтр Дзяляціцкага сельсавета Любчанскага раёна Баранавіцкай, з 1954 г. Гродзенскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Вераскаўскім сельсавеце, з 1956 г. у Навагрудскім раёне. З 2004 г. у Любчанскім пасялковым Савеце, з 2014 г. у Любчанскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Любчанскім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, на левым беразе р. Нёман.

        Гл. таксама
    Делятичи, деревня (Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия. — Минск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 09.08.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере