unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

НАЛІВАЙКІ ПАЎСТАННЕ 1594—1596

    Антыфеадальнае казацка-сялянскае паўстанне на Украіне і Беларусі пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. Восенню 1594 г. ён узначаліў паўстанне на Правабярэжнай Украіне супраць польскага панавання. Казакі разграмілі шмат магнацкіх і шляхецкіх маёнткаў на Падоллі і Валыні. Супраць Налівайкі быў высланы атрад рэестравых казакоў. Каб пазбегнуць сутыкнення з імі Налівайка накіраваў свой атрад у Беларусь. У сувязі з наступленнем польскіх войск адступіў на Украіну, дзе злучыўся з паўстаўшымі рэестравымі казакамі. Пасля баёў з польскай арміяй пад Белай Царквой, затым ва ўрочышчы Востры Камень паўстанцы ўмацаваліся на р. Саланіца каля мястэчка Лубны. 7 (17) ліпеня 1596 г. вярхушка рэестравага казацтва выдала Налівайку і іншых кіраўнікоў паўстання палякам. Паўстанне было падаўлена.

    
    ЭКВІВАЛЕНТ НА ІНШАЙ МОВЕ
        НАЛИВАЙКО ВОССТАНИЕ 1594—1596

    КРЫНІЦЫ IНФАРМАЦЫІ
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Советская историческая энциклопедия. [В 16 т.]. Т. 9. ― Москва, 1966.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере