unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ліпск, аграгарадок (Ляхавіцкі раён)

    У пісьмовых крыніцах Ліпск згадваецца з канца 15 ст. ў Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.У 1492 г. сяло, цэнтр Ліпскай воласці. У 1563 г. – мястэчка. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. У 1867 г. мястэчка ў Крывошынскай воласці. З 1921 г. – у Польшчы, у Крывошынскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр Ліпскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласцію З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці, у Крывошынскім сельсавеце. З 01.12.2010 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Крывошынскім сельсавеце Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Липск, агрогородок (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 21.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере