unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Флер'янова, сядзіба (Ляхавіцкі раён)

    Пабудаваў сядзібу каля 1870 г. Ян Отан Бохвіц, сын вядомага пісьменніка і філосафа Фларыяна Бохвіца, пасля вяртання з Крымскай вайны. Назваў сядзібу імем бацькі. Пабудаваны быў невялікі драўляны дом, часткова аднапавярховы, часткова мансардны, а затым з двух бакоў былі дабудаваны ў стылі неаготыкі мураваныя прыбудоўкі. Пры будаўніцтве палаца вакол яго залажылі пейзажны парк. У цяперашні час парк амаль страчаны. У 2012 г. сядзіба прададзена прыватнай асобе з умовай яе рэстаўрацыі.
    Знаходзіцца ў вёсцы Флер'янова Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Бохвіцаў сядзіба (Флер'янова, вёска; Ляхавіцкі раён)
    Фларыянава, сядзіба (Ляхавіцкі раён)

        Гл. таксама
    Флерьяново, усадьба (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т.Федорук. ― Минск, 2006.
    Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере