unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Грушаўка, сядзіба (Ляхавіцкі раён)

    Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца 18 – пач. 20 ст. Маёнтак у Грушаўцы вядомы з 16 ст. як уласнасць Радзівілаў. З канца 17 ст. належаў роду Рэйтанаў – дваранам прускага паходжання, асеўшым у ВКЛ. Гісторыя развіцця сядзібнага комплексу пачынаецца з 18 ст., калі гаспадаром сядзібы стаў Дамінік Рэйтан. Ён залажыў сядзібны комплекс у стылі класіцызму. Першапачаткова дом быў мураваным з вальмавым дахам і чатырохкалонным драўляным порцікам. У канцы 19 ст. на старым фундаменце быў пабудаваны драўляны будынак з мансардавым паверхам у стылі мадэрн. Інтэр'еры былі аздоблены размалёўкай, разьбой, кафлянымі грубкамі. У доме была карцінная галерэя, паляўнічы зал і зал памяці аднага з вядомых прадстаўнікоў роду Рэйтанаў – Тадэвуша Рэйтана, які быў паслом Навагрудскай зямлі на Варшаўскім сейме і праціўнікам падзелу Рэчы Паспалітай. У цяперашні час на тэрыторыі сядзібы захаваліся: жылы дом (напаўразбураны), флігелі, бровар, капліца-пахавальня (напаўразбурана), гаспадарчыя пабудовы, парк рэгулярнай планіроўкі (фрагменты) і пладовы сад.
    Знаходзіцца ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Грушаўская сядзіба (Ляхавіцкі раён)
    Рэйтанаў сядзіба (Грушаўка, вёска; Ляхавіцкі раён)

        Гл. таксама
    Грушевка, усадьба (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т.Федорук. ― Минск, 2006.
    Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск, 2005.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере