unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жамыслаўская сядзіба (Іўеўскі раён)

    Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18–19 стст. З 1805 г. уласнасць роду Умястоўскіх. Першапачаткова сядзіба будавалася ў стылі барока. Пазней былі прыбудаваны дзве каменныя афіцыны з калонамі ў стылі класіцызму, лядоўня, аранжарэя і манеж. Планіровачнае ядро ансамбля – мураваны палац і два флігелі. Палац – паменшаная копія каралеўскага палаца Лазенкі ў Варшаве. У канцы 1880-х гг. будаўніцтва палаца было завершана. У сядзібны комплекс уваходзіць некалькі іншых пабудоў рознай ступені захаванасці. Інтэр'ер палаца не захаваўся. Часткова захаваўся парк пейзажнага тыпу, высаджаны ў 1883 г. французскім садоўнікам Джэймсам.
    Знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, на беразе р. Гаўя.

        Варыянтная форма назвы
    Умястоўскіх сядзіба (Жамыслаўль, аграгарадок; Іўеўскі раён)

        Гл. таксама
    Жемыславльская усадьба (Ивьевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. — Мінск, 1984.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере