unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сялец, вёска (Лідскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1525 г. згадваецца як маёнтак Ю. М. Радзівіла ў Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ. З 1795 г. у Расійскай імперыі. У 1861 г. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уласнасць князя Вітгенштэйна. Са студзеня 1919 г. у БССР, а потым на працягу 1920 г. улада мянялася некалькі разоў. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Ганчарскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, у Нёманскім сельсавеце Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1944 г. у Гродзенскай вобласці, з 1954 г. у Ганчарскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Ганчарскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Селец, деревня (Лидский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 16.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере