unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ленскі, Зянон Антонавіч (землеўладальнік ; 1841—каля 1910)

    Памешчык, уладальнік маёнткаў Заёнчыцы (цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) і Вашкевічы (цяпер у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці). За ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. сасланы ў Сібір. Пасля вяртання з ссылкі аднаўляецца ў шляхецтве з правам на маёмасць і ў 1883 г. засноўвае ў маёнтку Заёнчыцы гуту – кустарны завод па вырабу шкла. У 1891 г. здае яе ў арэнду, а ў 1899 г. прадае фірме "Краеўскі і Столе". Новыя ўладальнікі ствараюць на базе гэтай гуты буйное прадпрыемства, якое зараз вядома як шклозавод "Нёман".
    Дзядзька мастака Зянона Аляксандравіча Ленскага (1864–1927).

        Крыніцы iнфармацыі
    Зянон Ленскі – заснавальнік Гуты / Сяргей Дычок // Лідскі летапісец. ― 2016. ― № 2. ― С. 33―34.
    Нёманскія шклозаводы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 309.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере