unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кабардзіна-Балкарыя (Расія)

    Сталіца – Нальчык. Заселена кабардзінцамі і балкарцамі ў 13 – 15 стст. У 16 – 18 стст. некалькі ўладанняў змагаліся супраць экспансіі Крымскага ханства і Турцыі. У 1557 г. тэрыторыя Кабарды далучана да Рускай дзяржавы (у 1774 г. канчаткова); Балкарыя ўвайшла ў склад Расіі ў 1827 г. У сакавіку 1918 г. абвешчана савецкая ўлада. У верасні 1921г. ў складзе РСФСР створана Кабардзінская АВ, у студзені 1922 г. — аб'яднаная Кабардзіна-Балкарская АВ. У снежні 1936 г. аўтаномная вобласць пераўтворана ў Кабардзіна-Балкарскую АССР. У 1944 г. ліквідавана аўтаномія балкарцаў, насельніцтва дэпартавана. Была ўтворана Кабардзінская АССР 8 красавіка 1944 г. (у сувязі з дэпартацыяй балкарцаў). 9 студзеня 1957 г. у выніку рэабілітацыі балкарцаў АССР была перайменавана зноў у Кабардзіна-Балкарскую. У студзені 1991 г. прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Кабардзіна-Балкарыі; рэспубліка стала называцца Кабардзіна-Балкарскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. У студзені 1992 г. прынята сучасная назва – Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка.
    Размешчана на поўдні Еўрапейскай часткі Расіі.

        Варыянтная форма назвы
    Кабарда
    Кабардзіна-Балкарская АВ
    Кабардзіна-Балкарская АССР
    Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка
    Кабардзіна-Балкарская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
    Кабардзінская АВ
    Кабардзінская АССР

        Гл. таксама
    Кабардино-Балкария (Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. – Мн., 1998.
    География России : энциклопедия. – М., 1998.
    Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 2 : Ар – Би. – М., 2004.
    Большая Российская энциклопедия. Т. Россия. – М., 2004.
    http://slovari.yandex.ru/

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере