unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ландсбергіс, Вітаўтас (кандыдат мастацтвазнаўства ; дзяржаўны дзеяч ; нар. 1932)

    Літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, музыказнавец, публіцыст. Кандыдат мастацтвазнаўства (1969). Доктар навук (1994). Скончыў Літоўскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1955). У 1956–1963 гг. і з 1975 г. выкладаў у кансерваторыі, з 1978 г. – прафесар. У 1957–1974 гг. адначасова выкладаў у Вільнюскім педагагічным інстытуце. У 1988 г. – старшыня Савета сейма Літоўскага руху за перабудову "Sajudis". У 1990–1992 гг. – старшыня Вярхоўнага Савета Літвы, садзейнічаў аднаўленню незалежнасці Літоўскай Рэспублікі. З 1993 г. – старшыня партыі "Саюз Айчыны" (("Tėvynės sąjunga"). З 1997 г. – старшыня сейма Літоўскай Рэспублікі. З 2004 г. – член Еўрапейскага парламента. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1982). Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1976). Сын архітэктара Вітаўтаса Ландсбергіса-Жамкальніса. Бацька пісьменніка і кінарэжысёра Вітаўтаса Ландсбергіса (нар. 1962).
    Аўтар прац, прысвечаных галоўным чынам творчасці М. Чурлёніса, музычна-крытычных артыкулаў і інш.
    Пад псеўданімам Jonas Žemkalnis выдаў дзве кнігі вершаў "Intermezzo" (1991) і "Intermezzo non finito" (2004).

        Гл. таксама
    Landsbergis, Vytautas (кандыдат мастацтвазнаўства ; дзяржаўны дзеяч ; нар. 1932) (літоўская мова)
    Ландсбергис, Витаутас (кандидат искусствоведения ; государственный деятель ; род. 1932) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Большой биографический словарь. — Санкт-Петербург, 2007.
    Lūžis prie Baltijos : politinė autobiografija / Vytautas Landsbergis. ― Vilnius, 1997.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт «Википедия».
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере