unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі полк (1, Гродна)

    Беларуская вайсковая адзінка ў 1918–1919 гг. Створаны 21.12.1918 г. паводле загаду Рады дзяржаўнай абароны Літвы ў складзе літоўскіх узброеных сіл.
    Пасля адыходу з Гродна нямецкіх войск 19 красавіка1919 г. полк узяў пад сваю ахову турму, чыгуначны вакзал, электрастанцыю, арганізаваў у горадзе вайсковы патруль. 29 красавіка 1919 г. штурмавыя аддзелы Польскай вайсковай арганізацыі раззброілі беларускі конны эскадрон, а полк перайшоў пад загад польскага гарнізона. Частка беларускіх вайскоўцаў (конны эскадрон і 5-я рота) перайшла на тэрыторыю Літвы і ўлілася ў склад беларускіх часцей літоўскіх узброеных сіл. У чэрвені 1919 г. полк расфарміраваны польскімі акупацыйнымі ўладамі. Рэштка афіцэраў і жаўнераў палка стварыла Таварыства беларускіх вайскоўцаў у Гродне, якое пазней склала гродзенскую секцыю Беларускай вайсковай арганізацыі ў Вільні.

        Варыянты назвы
    Белорусский полк (1, Гродно) (руская мова)
    Першы беларускі полк (Гродна)
    Першы гродзенскі беларускі полк

        Крыніцы iнфармацыі
    Гісторыя стварэння і дзейнасці першага беларускага палка ў Гродне / А. М. Чарнякевіч // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына: трагедыя, гераізм, памяць: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Смаргонь, 18―19 мая 2007 г.). ― Мінск, 2009. — С. 468—490.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере