unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Туміловіч, Іван Данілавіч (педагог ; 1899—1944)

    Месца нараджэння: в. Магільна, Ігуменскі павет, Мінская губерня (Уздзенскі раён, Мінская вобласць). Педагог. Закончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1918), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (сацыяльна-гістарычны факультэт, 1927). Выкладаў у сельскіх школах, Магілёўскім педагагічным тэхнікуме, Магілёўскім педагагічным інстытуце. Арыштаваны ў 1937 як "член контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі", вызвалены ў 1939, рэабілітаваны ў 1940. У ліпені 1941 адпраўлены фашысцкімі захопнікамі ў канцэнтрацыйны лагер, пасля знаходзіўся ў акупіраваным Магілёве, удзельнічаў у падпольным руху. У студзені 1944 прызваны ў рады Чырвонай Арміі, загінуў у баі.
    Навуковыя інтарэсы: праблемы зместу навучання; выкладанне грамадска-палітычных дысцыплін у школе; сучасныя педагагічныя сістэмы навучання.

        Гл. таксама
    Тумилович, Иван Данилович (педагог ; 1899—1944) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Грамадазнаўства ў комплекснай сістэме выкладання ў школе 1-га канцэнтра / Александраў, Піліпік, Туміловіч. — Мінск, 1928.
    Первые преподаватели педагогики Могилевского государственного университета им. А. А. Кулешова / Е. И. Снопкова // Проблемы устойчивого развития регионов Республики Беларусь и сопредельных стран : сборник научных статей Второй Международной научно-практической конференции, 27—29 марта 2012 г., [г. Могилев] : в 2 ч. — Могилев, 2012. — Ч. 2. — С. 434―437 : фот.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. У 10 т. Т. 4. Рэпрэсаваныя настаўнікі, кн. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. (Інфармацыя на с. 193.)
    Кафедра педагогики МГУ имени А. А. Кулешова. От истоков до современности (1913—2013) : биобиблиографический справочник : [к 100-летнему юбилею кафедры] / авторы-составители: С. Н. Новикова, Е. И. Снопкова, С. В. Спирин. — Могилев, 2013. (Інфармацыя на с. 82.)
    Сайт факультэта педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере