unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стаповіч, Бернард (грамадскі дзеяч ; аграном ; 1907—1982)

    Месца нараджэння: в. Барані Свянцянскага павету Віленскай губерні (цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі грамадскі дзеяч у Вільні. Аграном, перакладчык. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1939 г. скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта; быў членам універсітэцкага Беларускага студэнцкага саюза. У 1945 г. пераехаў у Сопат (Польша), да 1952 г. працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай управы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве.
    Пісаў артыкулы па аграноміі. Беларускім літаратуразнаўцам вядомы па працы "Успаміны пра Казіміра Сваяка". Перакладаў з рускай мовы на польскую і беларускую мовы. Пераклад твора У. Неміровіча-Данчанкі "Стары замак" упершыню з'явіўся ў газеце "Беларуская Крыніца" (1928, № 20–23, 27) пад крыптанімам B. St.
    Брат пісьменніка Кастуся Стаповіча (псеўданім – Казімір Сваяк) і кампазітара, публіцыста і палітыка Альбіна Стаповіча.

        Варыянтная форма імя
    B. St. (1907—1982) (псеўданім)
    Stepowicz, Bernard (1907—1982) (польская мова)
    Стаповіч, Браніслаў (1907—1982)
    Стаповіч, Бярнард (1907—1982)
    Степович, Бернард Матвеевич (общественный деятель ; агроном ; 1907—1982) (руская мова)
    Стэповіч, Бернард (1907—1982)

        Крыніцы iнфармацыі
    Stary zamak : (z kazak sapraǔdnači) / V. Nemirovič-Dančenko ; pieraklad B. St. ― Wilnia, 1928.
    Стары замак / Васіль Неміровіч-Данчанка; пераклад Браніслава Стаповіча // Arche Пачатак. — 2009. — № 1–2. — С. 346—360.
    Ад гоманаўцаў да гайсакоў : чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.) / Уладзімір Ляхоўскі. ― Беласток ; Вільня [Вільнюс], 2012. — Паказальнік імёнаў з кароткімі біяграмамі: с. 427―483. (Форма імя: Бернард.)
    З успамінаў пра Казіміра Сваяка / Бярнард Стаповіч // Полымя. — 1990. — № 2. — С. 191—205.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт часопіса "ARCHE Пачатак". Форма імя: Браніслаў.
    Сайт "Westki.info : навіны паўночнай Беларусі і Вільні".
    Сайт "Вікіпедыя" (артыкулы: Віленская беларуская гімназія; Казімір Сваяк).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере