unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бабраўніцкі, Уладзімір Сцяпанавіч (кандыдат хімічных навук ; 1905— )

    Месца нараджэння: мястэчка Койданава Мінскага павету (цяпер г. Дзяржынск Мінскай вобласці). Беларускі савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі і лесахіміі. Кандыдат хімічных навук (1936). Дацэнт (з 1932). У 1938 г. – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў лясной факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках па спецыяльнасці "інжынер-лесанарыхтоўшчык" (1929), аспірантуру Гомельскага лесатэхнічнага інстытута (1930), аспірантуру Акадэміі навук БССР (1936). З 1934 г. – у Мінску. У 1938 г. падвяргаўся рэпрэсіям, арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і шкодніцтве, у 1940 г. справа супраць яго спынена, адпушчаны на свабоду. Да вайны – дацэнт кафедры арганічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; пасля эвакуацыі з 1947 г. зноў там жа; чытаў курс лекцый па арганічнай хіміі на біяфаку, лесахімію і арганічны аналіз – на хімфаку. У 1955 г. звольнены ў сувязі з скарачэннем.

        Варыянтная форма імя
    Бабраўніцкі, В. С. (кандыдат хімічных навук ; 1905— )

        Гл. таксама
    Бобровницкий, Владимир Степанович (кандидат химических наук ; 1905— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў, 1921—2001 / А. А. Яноўскі, А. Г. Зельскі. ― Минск, 2001.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "Беларуская навука ў асобах".
    Жывіца і прадукты яе пераапрацоўкі. Уплыў спосабаў хавання шпігінару на яго якасць / К. Н. [г. зн. К. М.] Караткоў. Смалістасць елкі звычайнай / В. С. [г. зн. У. С.] Бабраўніцкі. ― Менск, 1934.
    Сайт «Википедия».
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере