unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хадатавічы, вёска (Нясвіжскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1552–1555 гг. – сяло Клецкага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне каралевы Боны. У 1605 г. – сяло маёнтка Малева, уладанне Радзівілаў. У 1792 г. – вёска у складзе зямель маёнтка Грыбаўшчына, уладанне Радзівілаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. – у Слуцкім паветах Мінскай губерні. У 1897 г. вёска знаходзілася ў Ланскай воласці. З 1919 г. – у БССР, з ліпеня 1920 г. – у Нясвіжскім павеце. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Ланскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Нясвіжскім павеце, са студзеня 1940 г. – у Нясвіжскім раёне Баранавіцкай вобласці, з кастрычніка 1940 г. – у Быхаўшчынскім сельсавеце. З канца ліпеня 1954 г. – у Казлоўскім сельсавеце. Са студзеня 1954 г. – у Мінскай вобласці.
    Знаходзіцца ў Казлоўскім сельсавеце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

        См. также
    Ходатовичи, деревня (Несвижский район) (на другом языке)

        Источники информации
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Данные по состоянию на 27.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере