unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Морштын, Збігнеў (пісьменнік ; каля 1628—1689)

    Польскі паэт і перакладчык (з лацінскай мовы). Прадстаўнік шляхецкага роду Морштынаў герба "Ляліва". З 1646 г. служыў у Радзівілаў у Беларусі і Літве. За ўдзел у ваенных паходах атрымаў пасаду мазырскага мечніка (1657). Сябраваў з жыхарамі Слуцка – мемуарыстам С. Незабітоўскім і выдаўцом К. Клакоцкім. Стрыечны брат і паплечнік паэта Яна Анджэя Морштына (1621–1693).
    Тэмы паэтычнай творчасці: любоўная лірыка; рэлігійная лірыка; гармонія земляробчай працы і філасофскія роздумы на ўлонні прыроды. Аўтар лірыка-філасофскага цыкла "Эмблемы", прысвечанага князёўне Катажыне Радзівіл (у дзявоцтве Патоцкай).
    Псеўданімы: M. M. M. (Morsztyn, Miecznik Mozyrski), Z. M.

        Гл. таксама
    Morsztyn, Zbigniew (пісьменнік ; каля 1628—1689) (польская мова)
    Морштын, Збигнев (писатель ; около 1628—1689) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Kulturu sankirtos / sudarytojai: Z. Kiaupa et al. — Vilnius, 2000.
    Всемирная энциклопедия. Христианство / Адамчик Владимир Вячеславович [и др.]. — Минск, 2004.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт «Википедия».
    Сайт "Wikipedia".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере