unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Базыльянскі манастыр, комплекс будынкаў (Вільнюс, горад; Літва)

    Ансамбль будынкаў з рысамі архітэктуры готыкі, барока, класіцызму і гістарызму, помнік архітэктуры і гісторыі. Комплекс утвараюць царква Святой Троіцы (касцёл Святой Троіцы), званіца, будынкі мужчынскага і жаночага манастыроў і пышная барочная брама з двума арачнымі праездамі. Ансамбль пачаў фарміравацца ў пачатку 16 ст. (1514 г.) і канчаткова склаўся ў 19 ст. Заснаваныя як праваслаўныя, храм і манастыр у 1608–1827 гг. належалі ўніяцкім манахам базыльянам. Будынкі манастыра і храма перабудоўваліся пасля пажараў 1748 і 1760 гг. У 1839 г. храм перадалі праваслаўнаму духавенству, а пасля Першай сусветнай вайны зноў уніятам. Манастыр у 1869 г. быў закрыты. У 1927 г. будынкі манастыра сталі ўласнасцю дзяржавы. У 1946–1960 гг. манастырскія будынкі займаў Вільнюскі педагагічны інстытут, з 1964 г. – Вільнюскі філіял Каўнаскага політэхнічнага інстытута (у цяперашні час Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедымінаса). У 1991 г. царква была перададзена грэка-каталіцкай абшчыне. З 1994 г. царква належыць манахам базыльянам. Манахі займаюць таксама частку памяшканняў былога манастыра. З 2008 г. у частцы будынкаў манастыра размяшчаецца атэль і рэстаран "У базилиан" ("Pas Bazilijonus").
    Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога горада, недалёка ад Вострай брамы і размешчанага на процілеглым боку вуліцы Свята-Духава манастыра.

        Варыянтная форма назвы
    Базыльянскі кляштар, комплекс будынкаў (Вільнюс, горад; Літва)
    Віленскі Свята-Троіцкі манастыр, комплекс будынкаў
    Вільнюскі базыльянскі кляштар, комплекс будынкаў
    Манастыр Святой Тройцы, комплекс будынкаў (Вільнюс, горад; Літва)

        Гл. таксама
    Базилианский монастырь, комплекс зданий (Вильнюс, город; Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005. (Віленскі Троіцкі манастыр)
    Сайт "Википедия"; "Церковь Святой Троицы и базилианский монастырь".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере