СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
"Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў", беларускі рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ (2016) |
Конкурс прымеркаваны да Года культуры, скіраваны на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей у грамадстве, гісторыка-культурнай спадчыны народа, культуры сямейных адносін; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых і творчых здольнасцей сярод навучэнцаў, студэнтаў і моладзі.
Арганізатары конкурсу: рэдакцыя часопіса "Роднае слова" і выдавецкі дом "Звязда".
Удзельнікамі конкурсу і аўтарамі навукова-даследчых і творчых работ маглі быць навучэнцы ІХ – ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ, педагогі і іншыя зацікаўленыя.
Конкурс праводзіўся ў наступныя тэрміны: пачатак конкурсу – 4 студзеня; заканчэнне прыёму работ – 20 кастрычніка; падвядзенне вынікаў – 1 лістапада. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося 7 снежня ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск).
Варыянты назвы
Беларускі рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ "Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў" (2016) |
Рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ "Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў" (2016 ; Беларусь) |
Крыніцы iнфармацыі
"У глыбінях зямлі гераічнай і песеннай, нашых душ карані ..." / Зоя Падліпская // Роднае слова. — 2016. — № 12. — С. 3—6.
Сайт РВУ "Выдавецкі дом "Звязда".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |