unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Блай, Уільям (мараплавец ; 1754—1817)

    Брытанскі мараплавец, афіцэр Брытанскага каралеўскага флоту, каланіяльны адміністратар. Упершыню выйшаў у мора юнгай ў сямігадовым узросце. З 1770 г. – на службе ў каралеўскім флоце. Удзельнік трэццяга (апошняга) кругасветнага падарожжа пад камандаваннем Джэймса Кука (1776–1780). Контр-адмірал (1811), віцэ-адмірал (1814). З 1787 г. – камандзір карабля "Баунці", на якім падчас плавання з Таіці на Ямайку (1789) экіпаж падняў мяцеж і высадзіў камандзіра з прыхільнікамі ў лодку ў адкрыты акіян без картаў з мінімальным запасам вады і ежы; толькі праз два месяцы ім удалося дасягнуць вострава Тымор. У 1805–1808 гг. – губернатар Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі, дзе яго жорсткае праўленне прывяло да мяцежу і турэмнага зняволення. Вызвалены праз два гады, выйшаў у адстаўку.
    Аўтар аповесці "Мяцеж на "Баунці".

        Варыянтная форма імя
    Блай, Уильям (мореплаватель ; 1754—1817) (руская мова)
    Блай, Вильям (1754—1817) (руская мова)

        Гл. таксама
    Bligh, William (мараплавец ; 1754—1817) (англійская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006.
    "Баунти" / В. П. Николаев // Большая Российская энциклопедия : [в 30 т.]. — Москва, 2005. — Т. 3. — С. 112.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт «Википедия».
    Электронны каталог Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Інфармацыя з Аўтарытэтнага файла РНБ. Форма імя на рускай мове: Вильям.
    Сайт "Wikipedia".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере