unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чапская, Марыя (1894—1981)

    Месца нараджэння: в. Станькава Мінскага павета (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). Польскі гісторык, літаратар. Доктар філасофіі (1928). З роду Чапскіх, дачка графа Ежы (Юрыя) Эмерыкавіча Гутэн-Чапскага (1861–1938), унучка Эмерыка Гутэн-Чапскага (1828–1896). Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. Пасля Другой сусветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру перыяду рамантызму.
    Аўтар кнігі "Людвіка Снядэцкая" ("Ludwika Śniadecka"; 1938). У кнізе "Еўропа ў сям'і" ("Europa w rodzinie"; 1970) дала шмат звестак з жыцця Эмерыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталогію "Палякі ў СССР, 1939–1942" ("Polacy w ZSSR, 1939–1942"; 1963).
    Псеўданімы: M. C.; M. Cz.; M. S.; mcz; Dorota Obuchowicz; Maria Strzałkowska; Dorota Thun; Tim.

        Варыянтная форма імя
    Гутэн-Чапская, Марыя (1894—1981)

        Гл. таксама
    Чапскія (род)
    Czapska, Maria (1894—1981) (польская мова)
    Чапская, Мария (1894—1981) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Europa w rodzinie / Maria Czapska. — Paris, 1970.
    Чапскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 136—137.
    Чапскія / А. І. Валахановіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 218—219.
    Мария Чапская / Инесса Король // Жыццё Айчыне, гонар нікому : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага. Мінск, 16–18 сакавіка 2009 г. — Мінск, 2010. — С. 83.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)".
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт "Nekropole".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере