unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хайкін, Сямён Эмануілавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1901—1968)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Савецкі фізік і радыёастраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1935), прафесар. У 1937–1946 гг. – загадчык кафедры агульнай фізікі, кіраўнік лабараторыі па распрацоўцы фазавай радыёлакацыі і радыёнавігацыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1945–1953 гг. працаваў у Фізічным інстытуце АН СССР (загадчык сектара радыёастраноміі ў лабараторыі ваганняў). У 1948–1949 гг. кіраваў стварэннем першай савецкай радыёастранамічнай станцыі ў Крыме; у 1953 г. стварыў у Пулкаўскай абсерваторыі аддзел радыёастраноміі, якім загадваў да канца жыцця. Заснавальнік айчыннай эксперыментальнай радыёастраноміі, першаадкрывальнік радыёвыпраменьвання сонечнай кароны.

        Гл. таксама
    Хайкин, Семен Эммануилович (доктор физико-математических наук ; 1901—1968) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Біяграфічныя звесткі пра астраномаў і касманаўтаў Беларусі / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў // Фізіка. — 2016. ― №1. — С. 48―49.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере