unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Прэйпіч, Мікалай Хрыстафоравіч (1896—1946)

    Месца нараджэння: п. Рэжыца Віцебскай губерні (з 1920 – г. Рэзекне, Латвія). Расійскі астраном-метролаг. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Распрацаваў методыку ўсіх асноўных аперацый па вызначэнні дакладнага часу, прыёме рытмічных радыёсігналаў (спосаб Кука-Прэйпіча), захоўванні часу, інтэрпаляцыі і экстрапаляцыі часу з прымяненнем метадаў тэорыі верагоднасцей, аб'яднанні вынікаў розных службаў часу і вылічэнні зводных момантаў рытмічных сігналаў. З 1922 г. быў кіраўніком лабараторыі часу Галоўнай Палаты мер і вагаў (пазней Усесаюзны навукова-даследчы інстытут метралогіі імя Д. І. Мендзялеева).
    Навуковыя працы ў галіне астранамічнага вызначэння часу. Аўтар 12 вынаходніцтваў у галіне павышэння дакладнасці і кантролю вымярэнняў часу, у тым ліку прыбора Прэйпіча-Бараноўскага.

        Гл. таксама
    Прейпич, Николай Христофорович (1896—1946) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Біяграфічныя звесткі пра астраномаў і касманаўтаў Беларусі / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў // Фізіка. — 2016. ― № 1. — С. 48―49.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере