unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ледру-Рален, Аляксандр-Агюст (1807―1874)

    Французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Юрыст, адвакат. У 1841 г. абраны ў Палату дэпутатаў, выступаў за абвяшчэнне рэспублікі. Адзін з заснавальнікаў (1843) і галоўны рэдактар апазіцыйнай газеты "La Réforme" ("Рэформа"). Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1848 г. увайшоў у склад Часовага ўрада (міністр унутраных спраў). Удзельнік падаўлення чэрвеньскага паўстання парыжскіх рабочых 1848 г. У 1849 г. узначаліў дэманстрацыю супраць урада Луі Банапарта (Напалеон III); пасля падаўлення бунту эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Пасля крушэння Другой імперыі у 1870 г. вярнуўся ў Францыю. У 1871 г. – дэпутат Нацыянальнага сходу. Выступаў супраць Парыжскай Камуны 1871 г.

        Варыянтная форма імя
    Ледру, Аляксандр-Агюст (1807―1874)
    Ледру-Рален, Аляксандр Агюст (1807―1874)
    Ледрю-Роллен, Александр-Огюст (1807―1874) (руская мова)
    Роллен, Александр-Огюст (1807―1874) (руская мова)

        Гл. таксама
    Ledru-Rollin, Alexandre-Auguste (1807―1874) (французская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006.
    Первый биографический БЭС. — Москва ; Санкт-Петербург, 2007.
    Всемирный энциклопедический словарь / Адамчик Владимир Вячеславович [и др.]. – Минск, 2007.
    Советская историческая энциклопедия. [В 16 т. Т.] 8. ― Москва, 1965.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере