unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Буржуа, Леон (палітычны дзеяч ; 1851—1925)

    Французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Юрыст, скончыў Парыжскі ўніверсітэт. Доктар права (1872). Пасля непрацяглай юрыдычнай практыкі заняўся палітычнай дзейнасцю (радыкал-сацыяліст). З 1877 г. – генеральны сакратар прэфектуры Марн, з 1882 г. – прэфект дэпартамента Тарн, з 1885 г. – прэфект Верхняй Гароны. У 1887 узначаліў парыжскую паліцыю. З 1888 г. – дэпутат Нацыянальнай асамблеі. У 1902–1904 гг. – старшыня Палаты дэпутатаў, у 1920–1923 гг. – Сената. Займаў шэраг міністэрскіх пастоў ва ўрадзе Францыі: міністр унутранных спраў (1890), міністр асветы (1890–1892, 1898), міністр юстыцыі (1892–1893). У 1895–1896 гг. – прэм'ер-міністр. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1906) Гаагскіх мірных канферэнцый, дзе узначальваў камісіі па арбітражы і па мірным вырашэнні міжнародных канфліктаў. Адзін з арганізатараў і старшыня Савета Лігі Нацый (з 1920). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1920).

        Варыянтная форма імя
    Буржуа, Леон Віктор Агюст (1851—1925)

        Гл. таксама
    Bourgeois, Léon (палітычны дзеяч ; 1851—1925) (французская мова)
    Буржуа, Леон (политический деятель ; 1851—1925) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006.
    Мировая история : иллюстрированный биографический словарь : современная версия / Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. – Москва, 2008.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия».
    Сайт "Wikipédia".
    Сайт "Люди".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере