СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Зан, Тамаш (паэт ; 1796—1855) |
Месца нараджэння: в. Мясата Ашмянскага павета Расійскай імперыі (цяпер Маладзечанскi раён Мінскай вобласці). Польскi паэт-рамантык, удзельнiк вызваленчага руху ў Беларусi i Лiтве, даследчык беларускага фальклору, сябар Адама Міцкевіча, Яна Чачота. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1820). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў віленскіх тайных таварыстваў – філаматаў (1817), прамяністых (1820), філарэтаў. За арганізацыю студэнцкіх згуртаванняў быў арыштаваны царскімі ўладамі (1823), высланы ў Арэнбургскую фартэцыю (1824). У высылцы захапіўся геалогіяй і батанікай, яму даручаюць геалагічную разведку ў Прыўраллі і Тургайскім стэпе, дзе ён адшукаў нафту, залежы золата, медную руду. Стварыў багаты мінералагічны музей у Арэнбургу. У выніку атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму.
Аўтар элегій, балад, трыялетаў, паэм, сатырычных твораў, сярод якіх найбольш вядомая паэма “Смерць табакеркі”. Зрабіў значны ўклад у развіццё новага літаратурнага кірунку – так званага рэвалюцыйнага рамантызму.
Варыянтная форма імя
Зан, Тамаш Карлавіч |
Гл. таксама
Zan, Tomasz (паэт ; 1796—1855) (на іншай мове) |
Зан, Томаш (1796—1855) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998. — С. 525.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985. — С. 484.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996. — С. 404.
Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982. — С. 236.
БД "Беларусь у падзеях i асобах".
БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 29.01.2019.
Сайт "Прайдзісвет". Дата звароту: 29.01.2019.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 29.01.2019.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |