unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Магільна, вёска (Іванаўскі раён)

    Згадваецца ў 1518 г., у 1558 г. – прыватнаўладальніцкая вёска. У канцы 16 ст. знаходзілася ў Пінскім павеце Трокскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 г. у Літоўскай губернях, з 1801 г. у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. На 1866 г. вёска ў Іванаўскай воласці. З 1921 г. у Польшчы. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. вёска, цэнтр Магільнянскага (Магільнаўскага) сельсавета Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. У 1962–1965 гг. у Драгічынскім раёне. У 1970 г. Магільнянскі сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі і цэнтр перанесены ў в. Снітава.
    З 1970 г. вёска ўвайшла ў межы Іванава.

        Гл. таксама
    Могильно, деревня (Ивановский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 21.11.2016.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере