unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Снітава, аграгарадок (Іванаўскі раён)

    У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1522 г. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі. З 1801 г. у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1866 г. у Варацэвіцкай воласці. З 1921 г. у складзе Польшчы. На 1924 г. – у Палескім ваяводстве, у Варацэвіцкай гміне Драгічынскага павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. вёска ў Магільнянскім сельсавеце Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 1954 г. у Брэсцкай вобласці. У 1962–1965 гг. у Драгічынскім раёне. У 1970 г. Магільнянскі сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў Снітава. З 23.10.2010 г. – аграгарадок. У 1970–2013 гг. – цэнтр сельсавета.
    Знаходзіцца ў Гарбархскім сельсавеце Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Снитово, агрогородок (Ивановский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 21.11.2016.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере