unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Альшэўскі, Анатоль Адамавіч (1904—1937)

    Месца нараджэння: мястэчка Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Публiцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусi. З 1919 г. – у Чырвонай Арміі; у 1920 г. накіраваны на вучобу ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. Свярдлова ў Маскве; з 1925 г. – на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. У 1928 г. вярнуўся ў СССР. З 1933 г. – на прафсаюзнай рабоце. У 1937 г. рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна.
    Друкаваўся ананімна і пад псеўданімамі ў падпольных выданнях. Асноўная тэма яго публіцыстыкі – крытыка палітыкі польскага ўрада ў Заходняй Беларусі.

        Варыянтная форма імя
    Пружанскі, Юрка (1904—1937) (псеўданім)
    Ю. П. (1904—1937) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Ольшевский, Анатолий Адамович (1904—1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах"

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере