unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Багданава, вёска (Вілейскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1562 г. фальварак Багданава (Габрыялоўшчына) у Ашмянскім раёне, уласнасць Лукаша Хамінскага. У 1648 г. маёнтак Багданаўшчына, уласнасць С. Залескага, потым Пузыны, Ю. Контрыма. У 1765 г. – вёска. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1794 г. – уласнасць Ф. Невяровіча. У 1880 г. маёнтак і вёска у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. – у Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы. З 1939 г. – у БССР, са студзеня 1940 г. у Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з кастрычніка 1940 г. у Рэчкаўскім сельсавеце. З 1944 г. у Куранецкім, а з 1946 г. у Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 1960 г. у Мінскай вобласці.
    Знаходзіцца ў Куранецкім сельсавеце Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Багданаўшчына, маёнтак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Богданово, деревня (Вилейский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 01.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере